Bélarus

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29 лістапада 2000 г. № 1818 aб мiнiмальных стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выкананне заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага выканання або за права першага публiчнага выканання неабнародаваных твораў

 

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 лістапада 2000 г.№ 1818

Аб мiнiмальных стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выкананне заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага выканання або за права першага публiчнага выканання неабнародаваных твораў

Изменения и дополнения:

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 июля 2002 г.№ 949 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г.,№ 82, 5/10802) <C20200949>

У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1996 года «Аб аўтарскiм праве i сумежных правах» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавiць мiнiмальныя стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за выкананне заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага выканання або за права першага публiчнага выканання неабнародаваных твораў згодна з дадаткам. Указаныя выплаты аўтарскага ўзнагароджання праводзяцца ў межах гадавых бюджэтных фiнансавых асiгнаванняў, прадугледжаных на гэтыя мэты.

2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 мая 1996 г.№ 342 «Аб стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выкананне заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага выканання або за права першага публiчнага выканання неапублiкаваных твораў» (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г.,№ 15, арт. 380).

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь У.Ярмошын

Дадатак

да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

29.11.2000№ 1818

Мiнiмальныя стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за выкананне заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага выканання або за права першага публiчнага выканання неабнародаваных твораў

Мiнiмальныя стаўкi № п/п Вiды твораў

аўтарскага ўзнагароджання (базавых

велiчын)

Драматычныя творы

1. П’еса шматактовая: у прозе 28 у вершах 58

2. П’еса аднаактовая: у прозе 12 у вершах 18

3. П’еса шматактовая для тэатраў юнага гледача: у прозе 43 у вершах 72

4. П’еса шматактовая для лялечных тэатраў: у прозе 28 у вершах 43

5. Iнсцэнiроўка шматактовая 11

6. Iнсцэнiроўка аднаактовая 5

7. Пераклад шматактовай п’есы: у прозе 8 у вершах 9

8. Пераклад аднаактовай п’есы: у прозе 3 у вершах 4

Музычныя творы

9. Опера шматактовая 170

10.Балет шматактовы 142

11.Аперэта, музычная камедыя, мюзiкл шматактовыя 84

12.Араторыя (для хору з сiмфанiчным аркестрам, аркестрам народных iнструментаў, духавым i камерным аркестрамi) 40

13.Кантата (для хору а capella, для хору з сiмфанiчным аркестрам, аркестрам народных iнструментаў, камерным аркестрам) 30

14.Сiмфонiя (для сiмфанiчнага аркестра, аркестра народных iнструментаў, духавога i камернага аркестраў) 50

15.Канцэрт (для сiмфанiчнага аркестра, аркестра народных iнструментаў, духавога i камернага аркестраў, хору а сареllа, салiруючых iнструментаў i голасу з аркестрам) 45

16.Буйны праграмны сiмфанiчны твор, сiмфаньета 35

17.Варыяцыi, сюiты, канцэрцiна i iншыя буйныя творы (для сiмфанiчнага аркестра, аркестра народных iнструментаў, духавога, камернага i эстраднага аркестраў) 15

18.Фантазiя, рапсодыя, уверцюра, парафраз (для сiмфанiчнага аркестра, аркестра народных iнструментаў, духавога, камернага i эстраднага аркестраў) 10

19.Невялiкi адначасткавы твор для аркестра, для салiруючых iнструментаў i для голасу ў суправаджэннi аркестраў розных саставаў 3

20.Камерны ансамбль буйной формы (трыо, квартэт, квiнтэт, секстэт i iншыя, уключаючы ансамблевую санату) 15

21.Сюiта для камернага ансамбля, салiруючых iнструментаў 7

22.Саната для салiруючых iнструментаў 15

23.Буйны адначасткавы iнструментальны твор (паэма, рапсодыя, балада, прэлюдыя i фуга, пасакалiя, канцэртная п’еса i iнш.) 7

24.Парафраз, транскрыпцыя для камерных ансамбляў i салiруючых iнструментаў 7

25.Дробны iнструментальны камерны твор 3

26.Буйны твор для хору а сареllа i з iнструментальным суправаджэннем 4

27.Твор малой формы для хору а сареllа i з iнструментальным суправаджэннем 3

28.Вакальны камерны ансамбль з суправаджэннем i без суправаджэння, цыклiчныя вакальныя творы для голасу з iнструментальным суправаджэннем 5

29.Раманс, балада, вакалiз, канцэртная арыя i iншыя камерныя творы для голасу з суправаджэннем 2

30.Музыка да песнi 2

31.Опера для выканання дзiцячымi мастацкiмi калектывамi 28

32.Музыка да тэатральна-драматычнай пастаноўкi 16

33.Электронная музыка 5

Заўвагi:1.Аплата музыкi аднаактовых оперы, балета, аперэты, музычнай камедыi,

мюзiкла праводзiцца ў памеры ад 50 працэнтаў стаўкi за шматактовы твор.

2.Аплата рэдакцый музычных твораў праводзiцца ў памеры ад 30 працэнтаў ад арыгiнала.

3.Апрацоўка народных песень аплачваецца ў памеры ад 50 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.

4.Iнструментальныя пералажэннi (свабодныя) аплачваюцца ў памеры ад 50 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.

5.Iнструментальныя пералажэннi (простыя) аплачваюцца ў памеры ад 25 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.

6.Аплата музычных твораў для дзяцей i юнацтва, музычна-педагагiчных твораў для дзiцячых музычных школ праводзiцца па стаўках аўтарскага ўзнагароджання, устаноўленых за адпаведны жанр сачынення.

Лiтаратурныя творы, звязаныя з музыкай

34.Лiбрэта шматактовай оперы 48

35.Лiбрэта шматактовых аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла 34

36.Лiбрэта шматактовага балета 17

37.Лiбрэта араторыi, кантаты 7

38.Пераклад лiбрэта шматактовых оперы, аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла 14

39.Пераклад лiбрэта аднаактовых оперы, аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла 8

40.Харэаграфiя шматактовага балета 72

41.Харэаграфiя аднаго балетнага нумара 2,8

Заўвага. Аплата лiбрэта аднаактовых оперы, аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла, балета i харэаграфii аднаактовага балета праводзiцца ў памеры ад 50 працэнтаў стаўкi за адпаведны шматактовы твор.

Творы для эстрады i цырка

42.Скетч, драматычны эцюд 2

43.Фельетон, мiнiяцюра, iнтэрмедыя, канферанс (скразны), апавяданне, навела, маналог 1,6

44.Тэкст для песнi 1

45.Куплеты i прыпеўкi (за чатырохрадкоўе) 0,1

46.Музыка для куплетаў i прыпевак 0,6

47.Мантаж, кампазiцыя, лiтаратурнае афармленне эстрадных нумароў i нумароў арыгiнальнага жанру 1,2

48.Уступны маналог для вядучага 1

49.Пралог i фiнал (для выканання калектывам) 2,6

50.Кароткi дыялог (iнтэрмедыя) 0,3

51.Кароткi вершаваны тэкст 0,3

52.Раёк 1,4

53.Лiтаратурная перапрацоўка антрэ 1,2

54.Клоунскае антрэ, антрэ для музычных эксцэнтрыкаў 2,4

55.Асобны рэпрыз 1

56.Пантамiма, сюжэтнае цыркавое прадстаўленне (лiбрэта, тэкст) 13

57.Сцэнарый цыркавога нумара (сюжэтная, трукавая i тэхнiчная распрацоўка новага арыгiнальнага нумара) 3

58.Сцэнарый цыркавога атракцыёна (сюжэтная, трукавая i тэхнiчная распрацоўка новага арыгiнальнага атракцыёна) 6

59.Музычны ўступ, антракт да цыркавога або эстраднага прадстаўлення 1

60.Музыка для цыркавога нумара (цыклiчны твор) 8,6

61.Музыка да цыркавога атракцыёна, пантамiмы, сюжэтнага цыркавога спектакля ў адным аддзяленнi, балет на лёдзе 23

62.Марш, галоп, вальс, полька, iнтэрмецца, раманс i iншыя дробныя п’есы 1,6

63.Дробныя музычныя творы, прызначаныя для суправаджэння цыркавога або эстраднага нумара 0,3

64.Музычнае кампiлятыўнае афармленне цыркавога або эстраднага нумара 0,3

65.Сцэнарый i тэкст сюжэтнага эстраднага прадстаўлення 14,2

66.Лiтаратурны сцэнарый масавага свята, сцэнарый прадстаўлення 3

Заўвагi:1.Двухчасткавая музыка да куплетаў аплачваецца ў адпаведнасцi з пунктам 30.

2.Пераклады лiтаратурных твораў для эстрады i цырка аплачваюцца ў памеры ад 50 працэнтаў ставак, устаноўленых для арыгiнальных твораў.

3.Сцэнарыi (пункты 65, 66) i тэксты для песень, што ствараюцца на аснове апублiкаваных тэкстаў твораў, аплачваюцца ў памеры ад 50 працэнтаў ставак, устаноўленых для арыгiнальных твораў.